18 верасня, у нядзелю, адбудзецца пешая пілігрымка з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года з Гродна ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.
Праграма:
8.30 – выхад з парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка)
12.00 – святая Імша ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы; пасля Імшы – гульні для дзяцей
З сабой узяць бутэрброды ці іншы перакус.
Ёсць магчымасць вярнуцца ў Гродна на аўтобусе, ён будзе каля 14.30.
У пілігрымку запрашаюцца дзеці і моладзь, каб на новы навучальны і катэхетычны год даверыцца апецы Маці Божай і прасіць аб Божым благаслаўленні.
Арганізатар пілігрымкі – пробашч парафіі Святога Духа ў Гродне кс. канонік Павел Салабуда.