29 жніўня ў Слоніме адбудзецца XVІІІ турнір па міні-футболе “Памяці св. Яна Паўла II”. Да ўдзелу запрашаюцца каманды парафій з усёй Беларусі.
Рэгламент турніру:
Рэгістрацыя і святая Імша (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, вул. Першамайская, 11).
• у турніры прымаюць удзел каманды з рыма-каталіцкіх парафій Беларусі.
узрост удзельнікаў: катэгорыя “малодшыя” (8-11 класы), катэгорыя “старэйшыя” (ад 17 гадоў)
Кожнай камандзе неабходна запоўніць і засведчыць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і ў электронным выглядзе даслаць яе на адрас a-malafei@mail.ru або прывезці з сабой. Таксама кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі павінен мець з сабой пашпарт або яго ксеракопію.
• максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі ў адной катэгорыі – восем чалавек.
Усе матчы будуць праходзіць на полі са штучным пакрыццём стадыёна ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” (пляцоўкі 20 на 40 м).
Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца чатыры палявыя гульцы і адзін брамнік.
Замены – неабмежаваная колькасць.
Час гульні – два таймы па 10 хвілін.
Запісацца можна да 21 жніўня па тэлефонах:
+375 29 319 54 65, +375 33 624 35 22 ксёндз Артур Малафей, арганізатар
Прaграма турнiру:
09.00 – прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, вул. Першамайская, 11)
10.00 – святая Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)
10.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”)
13.30-14.00 – абед (стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”)
14.00-17.30 – футбол (стадыён ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”)
18.00 – уручэнне ўзнагарод