27 жніўня ў Баранавічах адбудзецца юбілейны 10-ы фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў”.
Фестываль пройдзе ў Палацы культуры ў Баранавічах (вул. Кірава, 62). Пачатак у 18 гадзін. Уваход вольны.
Арганізатары шчыра запрашаюць на мерапрыемства і заклікаюць распавесці пра яго правядзенне сябрам. Таксама просяць аб падтрымцы і малітве за арганізатараў і музыкантаў.
Тых, хто хоча дапамагчы ў правядзенні фестывалю або мае якія-небудзь ідэі, як зрабіць яго яшчэ больш цікавым і штосьці палепшыць у ім, заахвочваюць запаўняць форму па спасылцы.
Каб сачыць за апошнімі навінамі і атрымліваць актуальную інфармацыю, можна далучыцца да старонкі фестывалю ў Instagram.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у кс. Паўла Рудзьмана па тэлефоне:
+375 29 709 00 93
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Даніла Ліцкевіч