З 22 па 27 жніўня ў Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі для законных сясцёр. Духоўныя практыкаванні пройдуць у рэкалекцыйным доме, правядзе іх а. Юрый Кулай OCD.
Айцы кармэліты запрашаюць да ўдзелу ў рэкалекцыях.
Праграма:
22 жніўня
18.00 – прыезд сясцёр
19.00 – вячэра; знаёмства з удзельнікамі; уступная канферэнцыя
23-26 жніўня
7.00 – пад’ём
7.30 – Гадзіна чытанняў, Ютрань
8.15 – святая Імша
9.00 – сняданак
10.00 – канферэнцыя
12.30 – малітвы на працягу дня
13.00 – абед
17.30 – канферэнцыя
18.30 – Нешпары
19.00 – вячэра
20.00 – 21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту: індывідуальная камплета
27 жніўня
7.00 – пад’ём
7.30 – Гадзіна чытанняў, Ютрань
8.15 – святая Імша
9.00 – сняданак
10.00 – заключная канферэнцыя
12.30 – малітва на працягу дня
13.00 – абед; ад’езд
Запіс і больш падрабязная інфармацыя па нумары:
+375 44 589 68 98 а. Аляксандр Стока (Viber)
Колькасць месцаў абмежаваная.