Skip to main content

У касцёл у Любчы будуць унесены рэліквіі св. Марыі ад Езуса Укрыжаванага, “маленькай арабкі”

2019 06 29 lubcha 01713 жніўня ў 18 гадзін адбудзецца ўрачыстае ўнясенне ў касцёл у Любчы, які належыць да навагрудскай парафіі св. Міхала Арханёла, рэліквій святой Марыі ад Езуса Укрыжаванага (Марыям Баўардзі, “маленькай арабкі”).

Рэліківіі былі прывезеныя з Ізраіля з кляштара сясцёр кармэлітак у Бэтлееме.

Урачыстасць пачнецца сустрэчай рэліквій на ўездзе ў пасёлак Любча. Затым адбудзецца працэсія з рэліквіямі ў касцёл, дзе будзе цэлебравацца Эўхарыстычная Ахвяра Езуса Хрыста і будзе магчымасць ушанаваць рэліквіі гэтай вялікай святой.

Касцёл у Любчы мае тытул Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Марыі ад Езуса Укрыжаванага.