13 жніўня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча членаў малітоўнай групы апостальскага руху “Маргарытка”.
Члены гэтай малітоўнай групы штодзённа моляцца ў інтэнцыі святароў, прысвячаюць за іх цярпенні і ахвяры кожны дзень.
Праграма сустрэчы:
10.00 – прывітанне, уступнае слова; канферэнцыя
11.15 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
12.30 – святая Імша
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае на сустрэчу ўсіх членаў гэтай малітоўнай групы. Таксама біскуп запрашае на яе святароў, каб яны маглі праз супольную малітву і сакрамэнтальнае служэнне выказаць удзячнасць за малітву ў іх інтэнцыі.