6 жніўня, у свята Перамянення Пана, адбудзецца ХХ Юбілейная пешая пілігрымка Гродна-Рось.
Выключна ў гэтым годзе пілігрымка ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Пана Езуса Журботнага пачнецца не з Гродна, а з Вялікіх Эйсмантаў і працягнецца не два дні, як было звычайна, а адзін.
Маршрут пілігрымкі сёлета наступны: Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.
Дэвіз сёлетняй пілігрымкі – „Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце!” (Лк 9, 35).
Пілігрымка пачнецца малітвай у касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.
Рэгістрацыя на пілігрымку па спасылцы.
Запіс у пілігрымку працягваецца да 4 жніўня.
Больш падрабязная інфармацыя па нумары:
+ 375 29 78 40 572 ксёндз Юрый Марціновіч
Праграма пілігрымкі:
08.00 – ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)
08.10 – Вялікія Эйсманты – 09.00 – лес (5 км)
09.25 – лес – 09.55 – сад (2 км)
10.20 – сад – 11.40 – Рэпля (5 км)
11.40 – 12.40 – абед
12.40 – Рэпля – 13.45 – Дулеўцы (5 км)
14.10 – Дулеўцы – 15.25 – Роскае лясніцтва (5 км)
15.50 – Роскае лясніцтва – 17.15 – Рось (5 км)
17.15 – уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага
17.50 – падрыхтоўка да святой Імшы
18.00 – святая Імша
19.30 – вяртанне аўтобусам у Гродна.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.