Skip to main content

Сустрэча велапілігрымаў пройдзе ў Тракелях

trokeli start 4014 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў велапілігрымкі з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі. Прыняць удзел у велапілігрымцы запрашае кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі.

Далучыцца да яе могуць таксама ўладальнікі скутэраў, электраровароў і электрасамакатаў.

Пілігрымаў чакае шмат цікавага: супольная малітва, спартыўныя конкурсы, гонкі, адпачынак у Марыйным садзе і г.д.

Трэба адзначыць, што велапілігрымка – гэта не спартыўнае мерапрыемства ці тэст на трываласць, а своеасаблівая форма сустрэчы з самім сабой, іншым чалавекам і Богам.

Пілігрымы запрашаюцца прыбыць у Тракелі на сустрэчу з Маці не толькі паасобку, але і сем’ямі.

У санктуарыі ўдзельнікі велапілігрымкі будуць мець магчымасць даручыць усе свае інтэнцыі Маці Божай. Гэта прыватныя справы, якія можна будзе даверыць выключна Панне Марыі.

Праграма сустрэчы:

12.00 — прывітанне велапілігрымаў.

12.30 — Ружанец

13.00 — святая Імша

14.20 — пачастунак

15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.20 — конкурс “Лепшы велапілігрым 2022”

16.00 — благаслаўленне і ад’езд