Сярод хрысціянскіх фэстаў, канцэртаў, майстар-класаў, запланаваных на гэты месяц, адбудзецца фестываль-рэкалекцыі Novafest. Ён пройдзе 30 ліпеня ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат).
Падчас фестывалю-рэкалекцый можна будзе паглыбіцца ў разважанні на тэму сведчання пра Бога, а таксама пачуць сведчанні людзей, якія перажылі асаблівую прысутнасць Хрыста ў сваім жыцці. Лейтматыў фестывалю – цытата з Евангелля паводле Лукі “Вы ж сведкі гэтага” (Лк 24, 48). Якім чынам мы можам сведчыць? Як пачаць гэта рабіць? Каму сведчыць? Дзе? Навошта? Хто такія “вы”, пра каго гаворыцца ў гэтым фрагменце Евангелля? Удзел у фестывалі-рэкалекцыях будзе карысны найперш для тых, каго цікавяць адказы на гэтыя пытанні (і не толькі).
Праграма:
10.00 – рэгістрацыя
11.00 – урачыстая святая Імша
13.00 – канферэнцыя
14.00 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 – канферэнцыя
16.30 – сведчанні
18.30 – Крыжовы шлях
20.00 – Ружанец
20.30 – адарацыя
22.00 – благаслаўленне
Рэгістрацыя на Novafest ужо заканчваецца, аднак зарэгістравацца яшчэ можна па спасылцы, або па нумарах тэлефонаў +375 25 683 13 35, Юлія (viber, telegram), +375 29 789 74 36, Ірына (viber, telegram). Інфармацыя наконт рэгістрацыі і іншыя звесткі на старонцы ў інстаграме.
Арганізатары прапануюць даезд па маршрутах Мінск-Уселюб-Мінск, Гродна-Уселюб-Гродна.
Алена Казловіч, Дар’я Шур
Фота: Віктар Ведзень