З 29 па 31 ліпеня ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі “Thalita Kum” для моладзі ад 16 да 30 гадоў.
Рэкалекцыі прызначаны для яшчэ большага паглыблення сустрэчы з Панам у веры. Яны маюць асаблівасці, дзякуючы якім малады чалавек адкрывае сваё сэрца для любячага Нябеснага Айца. Таксама гэта цудоўная магчымасць правесці час у супольнасці веруючых людзей з Божым словам і малітвай.
Тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у рэкалекцыях “Thalita Kum” у Мастах, не могуць паўторна прыняць удзел у гэтых рэкалекцыях.
Духоўныя практыкаванні адбудуцца ў парафіяльным доме ў Навагрудку (вул. Савецкая, 1).
Абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне:
+375 29 586 39 16 ксёндз Віктар