30 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) у другі раз у гісторыі пройдуць спаборніцтвы па аматарскім рыбалоўстве “Тракельскі спінінг”.
Удзельнікам спаборніцтваў можа стаць кожны, хто любіць праводзіць вольны час з вудай ці спінінгам, а таксама проста назіраць за гэтым працэсам.
Пераможцы вызначаюцца ў некалькіх намінацыях, сярод якіх “самы буйны ўлоў па вазе”, “самы юны рыбалоў-аматар”, “самы буйны ўлоў” (адзінкавы экзэмпляр), “самы вялікі ўлоў” (у адзінках рыб) і іншыя.
Спаборніцтвы пачнуцца каля 12 гадзін пасля агляду камісіяй рыбалоўных снасцяў, падлік улову арыенціровачна запланаваны ў 15 гадзін.
“Тракельскі спінінг” – гэта выдатная магчымасць адпачыць на прыродзе ў Марыйным садзе, бо акрамя спаборніцтваў будзе арганізавана культурна-забаўляльная праграма, а таксама дэгустацыя юшкі.
Кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі сардэчна запрашае прыняць удзел у спаборніцтвах “Тракельскі спінінг”.
Праграма:
10.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
11.00 – святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч)
12.00-15.00 – спаборніцтва аматараў рыбнай лоўлі (на азёрах Марыйнага саду)
15.00 – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў
15.30 – прыгатаванне і дэгустацыя юшкі; благаслаўленне прысутных