24 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях (Радунскі дэканат) пасля кожнай Імшы ва ўспамін св. Крыштафа, апекуна падарожнікаў, якога ўзгадваюць у літургічным календары 25 ліпеня, адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў.
Санктуарый запрашае аўта- і мотааматараў, байкераў, таксістаў, уладальнікаў рэтрааўтамабіляў, матацыклаў і іншых транспартных сродкаў, таксама каб прадэманстраваць свае ўнікальныя сродкі дарожнага руху, здзівіць прысутных і зрабіць рэкламу.
Імша адбудзецца ў 10.00 i 13.00.