Skip to main content

У Навагрудку адбудзецца чуванне ў гадавіну смерці благаслаўлёных назарэтанак

2018 06 28 rththystr 1431 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку адбудзецца малітоўнае чуванне ў 79-ю гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, забітых падчас Другой сусветнай вайны.

Чуванне пачнецца 31 ліпеня ў 21 гадзіну, перад гэтым у 18 гадзін адбудзецца Імша.

Праграма:

18.00 – святая Імша ў лесе каля Навагрудка на месцы мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

21.00 – пачатак малітоўнага чування ў навагрудскім касцёле Перамянення Пана. Літанія да благаслаўлёнай Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц, мучаніц з Навагрудка

22.00 – канферэнцыя. Вяночак да благаслаўлёнай Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц, мучаніц з Навагрудка

23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, малітва праслаўлення

01.00 – малітва перапрашэння

02.00 – Крыжовы шлях з благаслаўлёнымі мучаніцамі

03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

03.15 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту: “Хваліце, слугі, Пана…”

04.30 – святая Імша ў гадзіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр