Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор навучэнцаў на 2022/2023 навучальны год.
Кваліфікацыйная размова адбудзецца ў 11 гадзін 19 жніўня.
Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 1 чэрвеня да 19 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.
Папярэдні запіс: тэл.: + 375 29 887 71 05
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ
Адной з галоўных мэтаў нашага каледжа з’яўляецца:
умацаванне веры
паглыбленне рэлігійных ведаў
падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.
Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень).
Форма навучання – завочная.
Заняткі праводзяцца ў 1-ую і 3-ую суботу і нядзелю месяца.
Пасля заканчэння каледжа выпускнікі атрымліваюць дыплом, а таксама могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ.
Дакументы, неабходныя для паступлення:
- заява (напісаная ўласнаручна, запаўняецца пры падачы дакументаў);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту ці канфірмацыі;
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарта (с. 31-33);
- 4 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка (выпіска з амбулаторнай карты) ;
- анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).
Уступныя іспыты:
- экзамен з катэхізіса і агульных ведаў пра Каталіцкі Касцёл;
- кваліфікацыйная размова.