Урачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) сёлета пройдуць 16-17 ліпеня.
У гэтым годзе вернікі гудагайскай парафіі і айцы кармэліты босыя, якія апякуюцца санктуарыем і цудадзейным абразом Маці Божай Шкаплернай, будуць дзякаваць за дар яго каранацыі, якую 15 гадоў таму здзейсніў святой памяці кардынал Казімір Свёнтэк.
Праграма ўрачыстасцяў:
16 ліпеня, субота
18.00 – святая Імша на заканчэнне навэнны
19.45 – Акафіст у гонар Багародзіцы (Марыйнае набажэнства ў грэка-каталіцкім абрадзе)
20.30 – Крыжовы шлях на Кальварыі, пасля заканчэння – малітоўнае чуванне ў касцёле
17 ліпеня, нядзеля
00.00 – працэсія святла і святая Імша
10.00 – святая Імша на польскай мове
12.00 – адпустовая святая Імша
У духу радасці і ўдзячнасці Пану Богу пробашч гудагайскай парафіі i кусташ санктуарыя а. Аркадзь Куляха OCD ад імя айцоў кармэлітаў і вернікаў парафіі запрашае на адпустовыя ўрачыстасці ўсіх ахвотных.