Skip to main content

Апостальскі нунцый будзе цэлебраваць Імшу ў гродзенскай катэдры

maxresdefault26 чэрвеня Гродна наведае Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Іерарх узначаліць святую Імшу ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пачатак у 12.00.

Да ўдзелу ў малітве з прадстаўніком Святога Айца Францішка ў нашай краіне запрашае ўсіх вернікаў парафій горада Гродна і духавенства біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.