Skip to main content

Дыякан Міхаіл Радзевіч SDB атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне ў Смаргоні

cathopic 1515689216174536 596x44025 чэрвеня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Міхаіла Радзевіча SDB, члена Таварыства св. Францішка Сальскага.

Пасвячэнне ўдзеліць арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч.

Пачатак літургіі а 11-й гадзіне.

З моманту пасвячэння салезіянін Міхаіл Радзевіч стане святаром Каталіцкага Касцёла і будзе штодзённа цэлебраваць найсвяцейшую Эўхарыстыю, а таксама служыць вернікам у канфесіянале і ўдзяляць сакрамэнт намашчэння хворых.

Салезіяне ксяндза Боско звяртаюцца з просьбай аб малітоўнай падтрымцы для дыякана Міхаіла ў гэтыя дні падрыхтоўкі да прыняцця пасвячэння. Яны ад усяго сэрца запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да перажывання гэтага важнага для яго моманту і асабіста падтрымаць яго сваёй прысутнасцю ў гэты дзень.