Skip to main content

Працэсія Божага Цела па вуліцах Гродна пройдзе 16 чэрвеня

boze cialo 7У чацвер 16 чэрвеня адбудзецца працэсія Божага Цела па вуліцах Гродна. У 18.30 пачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пасля літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі горада традыцыйным маршрутам.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў гродзенскіх парафій прыняць удзел у працэсіі, каб даць сведчанне сваёй веры для жыхароў горада.

У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў Паўсюдным Касцёле адзначаецца 16 чэрвеня.