Skip to main content

Рэкалекцыі “Сустрэча з Езусам у цемры” пройдуць у Мастах

jezus chrystus reka modlac sie do boga 9083 524218 чэрвеня ў касцёле Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Мастах адбудуцца рэкалекцыі “Сустрэча з Езусам у цемры”.

Праграма:

9.00 – канферэнцыя 1 “Ноч – самота”

10.45 – канферэнцыя 2 “Любоў – рабства”

12.00 – канферэнцыя 3 “Слепата – аздараўленне”

13.30 – абед

15.00 – канферэнцыя 4 “Начное чаканне”, магчымасць споведзі

17.00 – вячэра

18.00 – святая Імша, пасля – адарацыя з малітвай

““Зямля ж была бязладдзем і пустэчаю, і цемра была над паверхняй бездані, і Дух Божы лунаў над водамі” (Быц 1, 2). Менавіта ў гэтую цемру ўваходзіць Пан, які ўсё змяніў, стварыў свет у яго прыгажосці і мудрасці, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – Раней была цемра… Можа, Бог і ўзяў гэты вобраз, каб паказаць, як Ён прыходзіць да нас. Тут не кажам пра ноч, цемру як пра час дня, а як пра стан чалавека, яго ўнутраны свет. Цемра – ноч, дзе чалавек нічога не бачыць, дзе хаос… слабасці… пустэча… пытанні, а няма адказаў.

У Бібліі ёсць шмат момантаў, дзе Пан прыходзіць менавіта ноччу, сустракаецца з чалавекам.

Гэтыя рэкалекцыі – дзень малітвы, разважання для цябе, калі ты жывеш у цемры, а хочаш выйсці на святло, у дзень. Гэтыя аднадзённыя духоўныя практыкаванні не для таго, каб больш атрымаць ведаў пра Бога ці эмоцый на малітве, ці аздараўленне ад балячак, а каб сустрэць Пана там, дзе ты Яго не чакаеш, куды баішся Яго ўпусціць… дзе ёсць месца, нібы распаленая патэльня, дзе ўсё крычыць і плача ад болю.

Кожная канферэнцыя будзе закранаць якую-небудзь цемру майго жыцця. А на заканчэнне дня мы запросім на малітву, асабістую сустрэчу з Панам”.

Пажаданы ўдзел ва ўсіх канферэнцыях у межах рэкалекцый. З сабой трэба ўзяць Біблію.

Абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне:

+375 29 266 20 42 (Анастасія), тэлефанаваць з 11.00 да 16.00