Skip to main content

Духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску пачынаюць прыём кандыдатаў на 2022–2023 навучальны год

2019 08 13 seminary 001Старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе аб прыёме кандыдатаў на 2022–2023 навучальны год у вышэйшыя каталіцкія духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску.

Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новай праграмы Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца 7 гадоў, уключаючы ў сябе інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.

У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя і класічныя мовы і дапаможныя дысцыпліны.

Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзяліць яму сакрамэнт пасвячэння.

ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ

Рэктарат семінарыі ў Гродне

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (15) 262 22 22

тэрмін: 13 чэрвеня – 9 жніўня 2021 г.,

адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1

Дакументы прымае дзяжурны святар.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 553 90 76

тэрмін: 13 чэрвеня – 4 ліпеня і 27 ліпеня – 9 жніўня 2021 г., акрамя нядзель і ўрачыстасцяў

адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1 А

Дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.

Віцебская дыяцэзія

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 884 54 82

тэрмін: 6–30 чэрвеня і 25 ліпеня – 9 жніўня 2021 г., акрамя нядзель і ўрачыстасцяў

адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1

Дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч.

Рэктарат семінарыі ў Пінску

па папярэднім запісе па тэл.:

+375 (165) 68 31 57 – семінарыя

+375 (29) 727 31 98 – кс. Андрэй Рылка;

+375 (29) 850 23 01 – кс. Чэслаў Ладыка.

тэрмін: 10 чэрвеня – 9 жніўня 2021 г., з 10.00 да 17.00, акрамя нядзель і ўрачыстасцяў

адрас: г. Пінск, вул. Леніна, 16

Дакументы прымае кс. рэктар Андрэй Рылка.

УСТУПНЫ ЭКЗАМЕН

Прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў два туры па адрасе:

г. Мінск, вул. Кальцова, 153.

1-ы тур:

20 ліпеня — прыезд і падача дакументаў;

21 ліпеня — экзамен (пачатак — 10.00)

2-і тур:

10 жніўня — прыезд і падача дакументаў;

11 жніўня — экзамен (пачатак — 10.00).

На ўступным экзамене кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі паўсюднага Касцёла, Касцёла ў Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння;

уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;

атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;

выпускнікі школ: сертыфікаты трох тэстаў ЦТ (цэнтралізаванага тэсціравання):

беларуская / руская мова;

замежная мова;

гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства;

пасведчанне аб хросце;

пасведчанне аб канфірмацыі;

пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;

характарыстыка ад пробашча;

характарыстыка ад катэхета;

медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ (форма 1 здр/у-10);

пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33);

ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);

4 фотаздымкі 3х4 см.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да кс. Паўла Эйсманта, куратара 1 курса Вышэйшых духоўных семінарый у Гродне і Пінску, па тэл.:

+375 (33) 687 19 53 або да святароў, якія прымаюць дакументы ў кожнай дыяцэзіі.

Паводле Catholic.by