У суботу 30 ліпеня ва Уселюбе пройдзе Novafest 2022 – хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі. Рэгістравацца на ўдзел у фестывалі можна ўжо цяпер.
Асноўным лейтматывам фестывалю гэтага года з’яўляецца тэкст з Евангелля паводле Лукі: “Вы – сведкі гэтага” (Лк 24, 48). Арганізатары запрашаюць удзельнікаў паразважаць над пытаннямі, як і навошта сведчыць пра Бога. Падчас фестывалю будзе магчымасць паслухаць сведчанні рэальных людзей, якія адчулі асаблівую прысутнасць Езуса Хрыста ў сваім жыцці.
Праграма:
10.00 – рэгістрацыя
11.00 – урачыстая святая Імша
13.00 – канферэнцыя
14.00 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 – канферэнцыя
16.30 – сведчанні
18.30 – Крыжовы шлях
20.00 – Ружанец
20.30 – адарацыя
22.00 – благаслаўленне
Рэгістрацыя па тэлефонах:
+375 25 683 13 35 – Юлія (viber, telegram)
+375 29 789 74 36 – Ірына (viber, telegram)
Анлайн-рэгістрацыя па спасылцы
Адрас: касцёл св. Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.