Skip to main content

Салезіяне запрашаюць моладзь у пілігрымку ў Будслаў

piligrymkaСалезіяне запрашаюць прыняць удзел у моладзевай евангелізацыйнай пілігрымцы Смаргонь – Будслаў. Пілігрымка распачнецца 26 чэрвеня і завершыцца 2 ліпеня ў Будславе на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай.

За шэсць дзён пілігрымы пераадолеюць 105 кіламетраў шляху, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай Бацькаўшчыны і, канешне, занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай.

У пілігрымку запрашаюцца тыя, каму ад 14 да 35 гадоў, чый стан здароўя дазваляе ісці пешкі шэсць дзён запар і ў каго ёсць жаданне быць святым.

Пры сабе неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, палатку ці месца ў палатцы сябра.

Арганізатары асаблівым чынам нагадваюць пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.

Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Рэгістрацыя працягваецца да 20 чэрвеня ўключна.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах:

+375 29 389 76 69 кс. Павел Шчарбіцкі SDB

+375 29 122 32 44 кс. Алег Каралёў SDB