Skip to main content

У Навагрудку адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь

s24-26 чэрвеня ў Навагрудку адбудуцца экспіяцыйныя (пакутныя) рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы.

“У гэты неспакойны для ўсяго свету час Маці Божая з Фацімы заклікае чыніць пакуту, кампенсацыю і ўзнагароджванне Богу за грахі свае, нашага народу і ўсяго свету, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – Багародзіца папрасіла дзяцей перадаць чалавецтву Яе вялікую заклапочанасць з-за бязбожнасці і дэмаралізацыі людзей, дадаючы, што калі яны не навернуцца, іх чакае вялікая кара. Свет заблукаў, адыходзячы ад Бога і маральных законаў. Марыя просіць чалавецтва аб навяртанні і пакуце, каб пазбегнуць кар, якія Бог падрыхтаваў для грэшнага чалавецтва. У візіі трэцяй фацімскай таямніцы з’явіўся анёл, які трымаў у сваіх руках вогненны меч. Ён паказваў правай рукой на зямлю і тройчы прамовіў моцным голасам: пакута, пакута, пакута!

У сваім другім з’яўленні анёл не толькі заклікаў дзяцей да малітвы, але хацеў, каб “дзеці пастаянна ахвяравалі Найвышэйшаму малітвы і вырачэнні”. Люцыя, адна з візіянерак, тады запытала: “Як мы павінны рабіць вырачэнні?”, а анёл адказаў: “З усяго, наколькі можаце, чыніце з сябе ахвяры як кампенсацыю за грахі, якімі Бог абражаецца, і для таго, каб выпрасіць навяртанне грэшнікаў””.

Парафія св. Міхала ў Навагрудку дае добрую магчымасць прайсці супольныя рэкалекцыі пакуты і пакаяння не толькі за сябе, але і за грахі тых людзей, якія не давяраюць і не каюцца. У праграме рэкалекцый будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пакутная пілігрымка да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, пакутны Крыжовы шлях і іншыя супольныя пакутныя набажэнствы.

Рэкалекцыі пройдуць па адрасе: касцёл святога Міхала Арханёла, вул. Міцкевіча, 1, г. Навагрудак.

Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі:

+375 44 771 99 83 – Марына

Праграма рэкалекцый (магчымыя невялікія змены):

24 чэрвеня, пятніца

14.00 – заезд і рассяленне

14.30 – уступная канферэнцыя і разважанне

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

15.20 – Ружанец з разважаннямі

16.00 – споведзь

18.00 – Ахвяра святой Імшы

19.30 – вячэра

20.00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі і малітвы прыніжэння

21.00 – пакутны Крыжовы шлях

23.30 – малітва прыніжэння і пачатак усяночнай малітвы адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту

25 чэрвеня, субота

08.00 – супольнае заканчэнне начной адарацыі

08.30 – сняданак

09.30 – канферэнцыя пра Ружанец і яго моц

11.00 – чытанне і разважанне над Божым Словам у касцёле

12.00 – “Анёл Панскі”, набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Гадзінкі

12.30 – абед

13.15 – пакутная пілігрымка ва Уселюб

18.00 – складковая Ахвяра святой Імшы ў інтэнцыях вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве

19.30 – вячэра

20.30 – супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту

22.00 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі

23.00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

26 чэрвеня, нядзеля

07.30 – заканчэнне адарацыі

08.00 – сняданак

08.45 – канферэнцыя пра вартасць удзячнасці Богу

10.00 – святая Імша падзякі і заканчэнне

Падчас рэкалекцый прапануецца пост на вадзе або на хлебе і вадзе.

Прапануецца прынесці пакаянную матэрыяльную ахвяру на духоўныя мэты.

Прапануецца добра падрыхтавацца да святой споведзі.

З сабой мець Біблію, ружанец і выгодны абутак на пакутную пілігрымку.