У моладзі з’явілася цудоўная магчымасць правесці летні перыяд з карысцю, па-хрысціянску і паслужыўшы на Божую хвалу сваім часам, здольнасцямі і працай. Дзеля гэтага ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку рыхтуецца цікавая валанцёрская праграма для каталіцкай моладзі з усёй Беларусі.
Праграма мае пяць этапаў:
першы: 1–15 чэрвеня
другі: 20–27 чэрвеня
трэці: 6–24 ліпеня
чацвёрты: 30 ліпеня – 14 жніўня
пяты: 15–24 жніўня
Запэўніваецца харчаванне і жыллё (даезд за ўласны кошт).
Падрыхтавана праграма на кожны дзень (малітва, служэнне (праца) і адпачынак).
Запрашаюцца ўдзельнікі ад 16 да 30 гадоў, каталіцкага веравызнання.
Запіс і дадатковая інфармацыя па нумары:
+375 44 771 99 83 – Марына