Skip to main content

Дыяцэзіяльная ўрачыстасць першакамунійных дзяцей адбудзецца ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай

beganski kamunija 2711 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца дыяцэзіяльная ўрачыстасць дзяцей, якія ў гэтым годзе ўпершыню прыступілі да святой Камуніі.

Сустрэча будзе нагодай для дзяцей, іх бацькоў і катэхетаў выказаць падзяку Богу за дар веры, а таксама за дар Эўхарыстыі.

Праграма сустрэчы:

11.00 – рэгістрацыя

11.30 – Ружанец

12.00 – святая Імша

13.00 – квэст-гульня “У Марыйным садзе”

15.00 – салодкі пачастунак

Да ўдзелу запрашае ўсіх дзяцей біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Кантактны тэлефон:

+375 29 28 93 638 – кс. Юрый Бяганскі, кусташ санктуарыя

Форма адзення – святочная (для Імшы), спартыўная (для забаваў).