Skip to main content

Сустрэча для духоўных асобаў і катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе ў Тракелях

Trokeli123 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца дзень засяроджання для святароў, законных сясцёр і свецкіх катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Сустрэча будзе нагодай падзякаваць Пану Богу за 31 год біскупскага служэння біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і за 2021-2022 катэхетычны год, які падыходзіць да завяршэння.

Праграма сустрэчы:

10.00 – пачатак

- аскетычная канферэнцыя

- aдарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю прыступіць да сакрамэнту паяднання

12.00 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч

- на заканчэнне сустрэчы – абед