З 20 па 22 мая ў касцёле святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбудуцца рэкалекцыі на тэму “Вырашэнне канфліктаў”.
“Рэальнасць сённяшняга свету заключаецца ў імкненні аднаго чалавека ўзвысіцца над іншым. Многія людзі імкнуцца ачарніць рэпутацыю іншага з мэтай выглядаць больш прыстойна. У выніку нараджаецца мноства канфліктаў, шкодных духоўнаму развіццю душ. На жаль, мы, хрысціяне, часта ўцягнутыя ў гэты працэс або з’яўляемся завадатарамі канфліктаў.
На працягу рэкалекцый мы будзем тлумачыць, як арганізаваць сваё жыццё так, каб не стаць удзельнікам канфлікту. Нам прадстаўляюцца біблейскія прынцыпы вырашэння канфліктаў”, – паведамляюць арганізатары духоўных практыкаванняў.
Аспекты, якія будуць закранацца падчас рэкалекцый:
- прычыны і прадухіленне канфліктаў;
- метады вырашэння канфліктаў;
- выкрыццё, выпраўленне, пераадольванне канфліктаў.
Пачатак: пятніца, 19.00. Заканчэнне: нядзеля, 13.30.
Кошт удзелу: 70 руб.
Каля касцёла знаходзіцца Дом пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.
Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Па маршруце Мінск-Уселюб-Мінск ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае ля ўваходу ў касцёл ва Уселюбе. Кантакт для запісу: +375 29 307 20 22.
Падрабязней прачытаць, як дабрацца да касцёла, можна па спасылцы.
Кантакты для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 29 280 05 45
Паглядзець праграму рэкалекцый на 2021-2022 год і інфармацыю, як дабрацца, можна па спасылцы.