Skip to main content

Глыбей пазнаёміцца з Духам Святым запрашае курс «Назарэт», які пройдзе ў Навагрудку

DuchswЗ 29 красавіка па 1 мая пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе другая частка рэкалекцыйнага курсу «Назарэт» на тэму «Знаёмячыся з Духам Святым», які праводзіць а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курсу з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай.

Праграма:

Пятніца, 29 красавіка

18.00 — святая Імша

19.00 — вячэра

20.00 — адарацыя, споведзь

21.00 — уводзіны

Субота, 30 красавіка

8.00 — снеданне

9.00 — медытацыя

10.00 — канферэнцыя 1, самастойная праца

12.00 — святая Імша

13.00 — абед

15.00 — канферэнцыя 2, самастойная праца

18.00 — вячэра

20.00 — адарацыя

Нядзеля, 1 мая

8.00 — снеданне

9.00 — канферэнцыя 3, самастойная праца

11.00 — святая Імша

12.30 — заканчэнне, «Што забіраю з сабой?»

13.00 — абед

Месца правядзення курсу — парафія святога Міхала Арханёла, г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2.

Кантакты для дадатковай інфармацыі і запісу:

+375 44 771 99 83 Марына

e-mail: nowogrudec@gmail.com

Паводле Catholicnews.by