Skip to main content

У санктуарыі ў Барунах у першы дзень мая памоляцца за ўсіх маці

baryny 6У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. 1 мая маліцца за ўсіх маці – жывых і памерлых – будуць асаблівым чынам у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат), дзе знаходзіцца цудадзейны абраз.

Менавіта сёлета спаўняецца 100 гадоў з таго часу, як абраз з доўгіх вандровак вярнуўся на месца, якое абрала сабе Марыя.

baryny 3

Праграма ўрачыстасці:

14.30 – маёвае набажэнства

15.00 – святая Імша за ўсіх матуль

Кусташ санктуарыя кс. Павел Паўлюкевіч сардэчна запрашае ўсіх, хто шануе Маці Божую, і ўсіх ахвотных на супольную малітву, каб прытуліцца да Яе сэрца і набрацца духоўных сіл.