Skip to main content

Урачыстасці Дыяцэзіяльнага дня маці пройдуць у Тракелях

trakeli 47У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. 1 мая ва ўсіх святынях дыяцэзіі будуць маліцца ў інтэнцыі маці: для жывых аб патрэбных дарах і ласках, а для памерлых аб жыцці вечным.

Галоўныя святкаванні адбудуцца ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі запрашае прыняць удзел у пешай пілігрымцы да Маці Божай Тракельскай і папрасіць усялякага дабра і сіл для сэрцаў сваіх маці, каб яны чэрпалі моц з сэрца Багародзіцы, атрымлівалі неабходныя ласкі і дары Духа Святога, не баяліся жыццёвых выпрабаванняў.

Праграма:

Рэгістрацыя

12.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

13.00 – святая Імша ў інтэнцыі ўсіх матуль Гродзенскай дыяцэзіі, жывых і памерлых (будзе цэлебраваць біскуп Гродзенскi Аляксандр Кашкевіч)

14.30 – сустрэча пры каве (Дом пілігрыма)

15.00 – Крыжовы шлях

Благаслаўленне і ад’езд