Skip to main content

У выдавецтве “Pro Christo” выйшла кніга пра апошні перыяд жыцця анкахворай дзяўчыны

anka“История большой надежды” – чарговая кніга выдавецтва “Pro Christo”, якая распавядае пра апошні перыяд жыцця Марыны, анкахворай дзяўчыны з віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага.

Калі толькі Марына даведалася пра сваю хваробу, якая была ўжо ў запушчанай стадыі, яна пачала весці дзённік, даўшы яму назву “Мой маленькі крыжык”. Дзяўчына марыла, што паправіцца, а дзённік будуць аддаваць за ахвяраванні і накіроўваць сабраныя сродкі хворым на рак. Фінансы сапраўды пойдуць на дапамогу тым, хто шукае сродкі на лячэнне анкалогіі. Аднак Марыны сярод нас больш няма…

Кнігу можна набыць, замовіўшы яе ў сваячкі Марыны Аліны Вольскай у фэйсбуку (Alina Volskaya).

Азнаёміцца са шчымлівай гісторыяй дзяўчыны можна ў артыкуле “Слова Жыцця”.