Парафія святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) запрашае на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 8 па 10 красавіка. Удзельнікі паразважаюць аб важнасці малітвы, аб тым, навошта, як часта і як маліцца.
“Жыццё на зямлі – гэта пастаянная духоўная барацьба, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – Часцей за ўсё мы гэтага не заўважаем, не звяртаем на гэта ўвагі. Але гэта не змяняе рэальнасці. Мы знаходзімся ў пастаянным супрацьстаянні з сіламі цемры, перамагчы якія чалавечай сілай немагчыма.
На заключным этапе свайго зямнога жыцця Езус падаў сваім вучням вельмі яскравы ўрок. Гэты ўрок уключаў у сябе неаднаразовае папярэджанне, з якім Езус звяртаўся да вучняў, іх няздольнасць правільна адрэагаваць на яго, а таксама высновы, якія вучні відавочна зрабілі пасля гэтага. Гэты ўрок аб важнасці малітвы ў практыцы духоўнай барацьбы”.
Падчас рэкалекцый будуць закранацца шматлікія аспекты малітвы як умовы духоўнай барацьбы:
• Як навучыцца паўнавартаснаму малітоўнаму жыццю?
• У чым сіла малітвы Касцёла? Чаму важна хадзіць у касцёл?
• Аб чым трэба маліцца кожны дзень?
Пачатак – у пятніцу 8 красавіка ў 19.00, заканчэнне – у нядзелю 10 красавіка ў 13.30.
Кошт удзелу: 70 руб.
Пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне можна будзе ў Доме пілігрыма, які знаходзіцца каля касцёла. Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.
Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 29 280 05 45
Адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская, 20.
Увага! Па маршруце Мінск-Уселюб-Мінск ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае ля ўваходу ў касцёл ва Уселюбе. Тэлефон для запісу:
+375 29 307 20 22
Паглядзець усю праграму рэкалекцый на 2022 год і інфармацыю, як дабрацца, можна па спасылцы.