Skip to main content

Парафія ва Уселюбе запрашае далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Сэрцу Марыі

deva mariya 225 сакавіка ў касцёле Маці Божай Новага Жыцця і св. Казіміра ва Уселюбе ў адказ на запрашэнне Папы Францішка далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі адбудзецца адпаведнае набажэнства. Чын прысвячэння Папа здзейсніць у гэты дзень.

Праграма набажэнства:

9.30 – святая Імша і пакутнае набажэнства (Крыжовы шлях)

19.00 – адмысловае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанцам, спевамі праслаўлення і Чынам прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Усіх парафіян i гасцей сардэчна запрашае на супольную малітву кс. Віталій Цыбульскі, пробашч уселюбскай парафіі.