Skip to main content

Мужчыны запрашаюцца на супольную малітву ў гродзенскую парафію Святога Духа

muzczina19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, мужчыны запрашаюцца на супольную малітву ў парафію Святога Духа ў Гродне (Альшанка).

У 19.00 распачнецца святая Імша.

Пасля яе адбудзецца адарацыя з малітвай Ружанца за мір ва Украіне.

Малітва для мужчын у свята св. Юзафа праходзіць у гэтай гродзенскай парафіі ўжо некалькі гадоў запар.