Skip to main content

Сустрэча катэхетаў адбудзецца ў Гродне

ketehety 2620-21 лютага ў Гродне адбудзецца сустрэча катэхетаў – святароў, сясцёр законных і свецкіх асобаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Да ўдзелу ў сустрэчы, якую арганізуе Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі, запрашае ўсіх катэхетаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Праграма

20 лютага, нядзеля

17.30 – Эўхарыстыя з уступнай навукай для катэхетаў (пабрыгіцкі касцёл)

18.30 – канферэнцыя І (у курыі): “Сінадальны Касцёл”

21 лютага, панядзелак

09.30 – пачатак і малітва (у курыі)

09.45 – канферэнцыя ІІ: “Усе мы вучні-місіянеры”

10.30 – перапынак на каву

10.50 – канферэнцыя ІІІ: “Дыялог у Касцёле”

11.30 – інфармацыя аб катэхізацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі ў бягучым годзе. Інфармацыя ад катэхетычных візітатараў аб праблемах у катэхізацыі ў сваіх дэканатах. Арганізацыя Першай Камуніі і канфірмацыі ў парафіях. Планы на будучыню. Пытанні і прапановы катэхетаў

12.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі (пабрыгіцкі касцёл)

13.00 – святая Імша

14.15 – абед (Вышэйшая духоўная семінарыя)