Skip to main content

У гродзенскай катэдры ўспомняць а. Казіміра Жыліса ў першую гадавіну яго смерці

zylis katedra 3015 лютага, у аўторак, прыпадае першая гадавіна смерці айца езуіта Казіміра Жыліса. З гэтай нагоды ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбудзецца святая Імша, якую будзе цэлебраваць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак Імшы ў 12.00.

Просьба прыйсці крыху раней: у 11.40 у катэдры пачнецца паказ фільма пра а. Казіміра, каб прыгадаць яго постаць.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.