Парафія св. Казіміра ва Уселюбе запрашае на рэкалекцыі “Быць хрысціянінам на працоўным месцы”, якія пройдуць з 11 па 13 лютага.
“Трэцюю частку жыцця мы праводзім на працы. І гэта выклікае шмат пытанняў не толькі ў хрысціян.
Навошта я працую? Навошта ўвогуле трэба працаваць? Ці з’яўляецца праца непазбежным злом, вынікам грэхападзення? Ці правільна гэта, што я працую дзеля грошай?
Менавіта на гэтыя пытанні будуць шукаць адказ на старонках Святога Пісання падчас рэкалекцый. Каб зразумець, чаму Бог так дазволіў, што значную частку жыцця мы праводзім на працы; як палюбіць сваю працу і чаму праца больш, чым толькі праца; як быць хрысціянінам на працоўным месцы”, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый.
Пачатак духоўных практыкаванняў у пятніцу 11 лютага ў 19.00, заканчэнне ў нядзелю 13 лютага ў 13.30. У Доме пілігрыма каля касцёла можна будзе пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.
Рэкалекцыі правядзе пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе кс. Віталій Цыбульскі.
Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 29 280 05 45
Адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская, 20.
Увага! Па маршруце Мінск-Уселюб-Мінск ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае ля ўваходу ў касцёл ва Уселюбе. Тэлефон для запісу: +375 29 307 20 22
Праглядзець усю праграму рэкалекцый на 2022 год і інфармацыю, як дабрацца, можна па спасылцы.