Skip to main content

У гродзенскай катэдры адбудзецца экуменічнае набажэнства

ekumenizm 24У суботу 22 студзеня ў гродзенскім катэдральным касцёле Св. Францішка Ксаверыя ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій.

Малітву ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак у 18.00.

Традыцыйна Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіць ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня.

Сёлета яго тэмай сталі словы з Евангелля паводле Мацвея: "Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму” (Мц 2, 2).

Матэрыялы на сёлетні Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў былі падрыхтаваныя Радай Касцёлаў Блізкага Усходу і зацверджаны Сусветнай Радай Касцёлаў і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Матэрыялы Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў ТУТ.