Skip to main content

У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі “Унутранае аздараўленне”

serdceЗ 25 па 27 лютага ў Навагрудку пры парафіі св. Міхала Арханёла адбудуцца рэкалекцыі, тэмай якіх будзе ўнутранае аздараўленне. Рэкалекцыі правядзе пробашч парафіі ў Мастах кс. Віктар Ханько.

У духоўных практыкаваннях можа прыняць удзел кожны дарослы, які хоча спазнаць гаючую прысутнасць Езуса ў Яго Слове і Эўхарыстыі.

“Чытаючы Евангелле, можна заўважыць, што Езус хоча аздаравіць чалавека не толькі фізічна, але таксама ўнутрана: нашую псіхіку, эмоцыі і душу, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – Духоўны досвед многіх людзей, аздароўленых духоўна, прыносіць прыгожыя плёны. Езус не толькі паслугоўваецца іншымі людзьмі, напрыклад, урачамі, але і сам з’яўляецца найлепшым урачом, асабліва калі медыцына бязрадная. Хрыстус заахвочвае нас, каб мы маліліся аб унутраным аздараўленні саміх сябе, але і іншых.

Вяртанне да Бога з’яўляецца сапраўдным духоўным аздараўленнем. Усе іншыя аздараўленні ўзаемазвязаныя: аздараўленне душы прыводзіць да лепшага псіхічнага стану, а гэта ў сваю чаргу прыводзіць да папраўлення стану фізічнага. Значная частка нашых фізічных праблем мае сваю крыніцу ў эмацыйных ранах, якія мы атрымалі ў мінулым. Нават малазначныя падзеі – які-небудзь факт ці сітуацыя – могуць моцна паўплываць на жыццё, выклікаючы вельмі балючыя і глыбока закаранёныя эмацыйныя раны. Менавіта тады ўнутранае аздараўленне памяці і прыняцце складаных сітуацый можа дапамагчы ў аздараўленні эмоцый, псіхікі ці нават цела. Унутранае аздараўленне належыць разумець у сэнсе псіхічным і духоўным. Таму што кожны грэх, у якім чалавек знаходзіцца – як гаворыць кс. Габрыэле Аморт, – можа выклікаць не толькі духоўныя, але і псіхічныя і фізічныя наступствы”.

Рэкалекцыі пройдуць па адрасе: вул. Савецкая, 2, касцёл св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.

Пытанні і запіс па тэлефонах:

+375 29 288 70 44 Наталля

+375 44 771 99 83 Марына

З сабой неабходна мець Біблію (Стары і Новы Запаветы) і ружанец.

Праграма рэкалекцый:

Пятніца

18.00 – прыезд

19.00 – вячэра

20.00 – святая Імша і ўводзіны ў рэкалекцыі

Субота

8.15 – Ружанец

9.00 – сняданак

10.00 – канферэнцыя

11.30 – перапынак

12.00 – канферэнцыя

13.30 – абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і споведзь

18.00 – святая Імша

19.00 – вячэра

20.00 – адарацыя з малітвай

Нядзеля

8.15 – Ружанец

9.00 – сняданак

10.00 – канферэнцыя

11.30 – малітва і сведчанні

13.00 – святая Імша

14.00 – абед