25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціць касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустовак).
Урачыстая Імша распачнецца ў новай святыні ў 14.00.
Да ўдзелу ў супольнай малітве запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб разам дзякаваць Пану Богу за дар гэтага касцёла, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў, якія прычыніліся да яго ўзвядзення.