Skip to main content

“Цэнтр дапамогі жыццю” праводзіць збор калядных падарункаў

gifts 2998593 1280Сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр дапамогі жыццю” праводзіць акцыю па зборы калядных падарункаў для дарослых. Арганізатары ставяць перад сабой мэту сабраць не менш за 150 падарункаў для пацыентаў хоспісаў і пацыентаў аддзяленняў сястрынскага догляду.

Установа прапануе варыянты, што купіць у падарунак:

• цёплыя шкарпэткі – мужчынскія і жаночыя, пажадана максімальна тэматычныя навагоднія або проста яркія;

• падарункавыя навагоднія наборы цукерак – ад 0,5 да 1 кг;

• тэрмакубкі.

Арганізатары просяць не запакоўваць падарунак, каб яны маглі паглядзець на яго і зразумець, каму ён больш падыйдзе.

Каб перадаць рэчы ў хоспісы, можна прывезці іх у дзённы цэнтр “Цэнтра дапамогі жыццю” па адрасе: Гродна, вул. Лялевеля, 22 (уваход з адваротнага боку будынка пошты), штодзённа з 12 да 19 гадзін. Супрацоўнікі цэнтра перададуць рэчы ў тыя хоспісы, дзе іх будзе не хапаць.

Тэлефон і электронны адрас:

+375 29 881 82 34

life-care-center@yandex.by

Можна заказаць і аплаціць дастаўку ў дзённы цэнтр, напрыклад, у “Е-доставка”, “Wildberries” і г.д. У гэтым выпадку патрэбна папярэдзіць супрацоўнікаў цэнтра, каб яны сустрэлі кур’ера.

Збор будзе праходзіць з 13 па 18 снежня кожны дзень з 12 да 19 гадзін.