Skip to main content

Рэкалекцыі для мужчын пройдуць ва Уселюбе

Vedzen V 033З 17 па 19 снежня ва Уселюбе пройдуць рэкалекцыі для мужчын пад назвай “Муж Божы”.

“Быць сапраўдным мужчынам – паняцце вельмі расплывістае, асабліва ў нашыя дні, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – Сёння, калі свет знаходзіцца ў віры радыкальных пераменаў, калі бурацца векавыя асновы, калі губляецца падстава для якіх-небудзь аб’ектыўных маральных прынцыпаў наогул, пытанне сапраўднай мужнасці практычна страціла свой сэнс для многіх людзей. Але, нягледзячы на такое становішча спраў, Святое Пісанне шмат кажа аб тым, што значыць быць сапраўдным мужчынам.

Адно з такіх месцаў мы знаходзім у Пасланні да Цімафея. Апостал Павел дае тут падрабязнае апісанне якасцяў чалавека, якога ён называе “муж Божы”.

Быць сапраўдным мужчынам азначае пагадзіцца з Божым вызначэннем прыроды і характару сапраўднай мужнасці. Гэта значыць прыняць гэтае вызначэнне, каб практычна жыць ім”.

Рэкалекцыі пачнуцца ў пятніцу 17 снежня ў 19.00, скончацца ў нядзелю 19 снежня ў 13.30.

У Доме пілігрыма каля ўселюбскага касцёла можна будзе пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

Рэкалекцыі правядзе кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.

Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне і электронным адрасе:

+375 29 280 05 45

casimir1433@gmail.com

Паглядзець праграму рэкалекцый на 2021-2022 год ва Уселюбе і інфармацыю, як дабрацца, можна па спасылцы.