Skip to main content

Фармацыйная сустрэча для маладых святароў Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе ў Tракелях

trakeli swiatary 530 лістапада, у свята св. Андрэя, апостала, у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца фармацыйная сустрэча для духавенства Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 5 гадоў святарства.

У яе межах святары выслухаюць канферэнцыі, разам памоляцца Ружанец. Таксама адбудуцца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак сустрэчы ў 11.30, заканчэнне ў 15.15.