4 снежня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) пройдуць рэкалекцыі пад назвай “Мужчына на Адвэнт. 5 парадаў”. Канферэнцыі правядзе пробашч гродзенскай парафіі Святога Духа кс. Павел Салабуда.
Як паведамляе сайт групы “Мужчыны святога Юзафа”, мужчыны запрашаюцца, каб на пачатку Адвэнту ўмацаваць сваю веру і атрымаць адказы на тыя пытанні, якія турбуюць больш за ўсё. Падчас духоўных практыкаванняў будзе таксама магчымасць асабістай размовы са святаром-псіхолагам.
Рэкалекцыі будуць складацца з наступных падтэм:
- мужчынскі спосаб прыняць сваю веру;
- як прыняць сваю сексуальнасць;
- што такое мужчынскае сяброўства;
- як атрымаць давер жанчын;
- як быць добрым сынам і добрым бацькам.
“Адвэнт – гэта час для мужчынскіх рашэнняў і зменаў у сваім жыцці”, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый.
Праграма:
10.00 – малітва і ўступная канферэнцыя
11.00 – перапынак
11.10 – канферэнцыя №2
12.10 – кава-паўза
12.40 – абмеркаванне, пытанні
13.40 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.15 – канферэнцыя №3
16.15 – адарацыя, магчымасць прыступіць да споведзі
17.00 – святая Імша з гаміліяй
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 33 624 42 85 Павел
+375 33 621 66 56 Віталій
+375 44 733 71 67 Viber
Кошт удзелу з улікам харчавання – 15.00 ВYN.
Калі па нейкіх прычынах не атрымліваецца ўдзельнічаць у духоўных практыкаваннях на працягу ўсяго дня, можна прыняць удзел у асобных пунктах праграмы ў зручны для сябе час.
З сабой па магчымасці ўзяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.