Skip to main content

Рэкалекцыі “Жаночасць – Божы дызайн” пройдуць ва Уселюбе

Maryja Matka BozaЗ 19 па 21 лістапада ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбудуцца рэкалекцыі “Жаночасць – Божы дызайн”.

“Паводле Святого Пісання, жаночасць – не проста адна з якасцяў, якая была папулярнай у адзін з перыядаў жыцця чалавецтва, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – Жаночасць – гэта сутнасць ідэнтычнасці жанчыны ў адпаведнасці з тым, як яе стварыў Бог. Яна характарызуецца некалькімі ключавымі фактарамі: прысвячэнне, адносіны, каштоўнасць і ўплыў жанчыны.

Тое, у чым яна бачыць мэту і сэнс свайго жыцця, у велізарнай ступені вызначае, кім яна будзе. Біблія кажа, што такой мэтай для жанчыны перш за ўсё павінна стаць пабожнасць. Што гэта такое і як на практыцы жыццё, прысвечанае пабожнасці, фармуе жаночасць, – пра гэта і іншае будзе распаведзена падчас рэкалекцый”.

Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Віталій Цыбульскі.

Пачатак: пятніца, 19.00. Заканчэнне: нядзеля, 13.30.

Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

+375 29 280 05 45

casimir1433@gmail.com

Паглядзець праграму рэкалекцый на 2021-2022 год ва Уселюбе і інфармацыю, як дабрацца, можна па спасылцы.