Skip to main content

Чуванне, прымеркаванае да Сусветнага дня моладзі на дыяцэзіяльным узроўні, пройдзе ў гродзенскім рэктаральным касцёле

czuwanie20 лістапада ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) адбудзецца чуванне моладзі, прымеркаванае да 36-га Сусветнага дня моладзі на дыяцэзіяльным узроўні.

Чуванне пад дэвізам “Устань і сведчы” будзе ўяўляць сабой анлайн-сустрэчу напярэдадні Сусветнага дня моладзі, які будзе адзначацца ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.

Душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза запрашае на сустрэчу маладых вернікаў з розных парафій.

Прыблізная праграма:

19.00 – святая Імша (цэлебруецца асобна ў парафіях дыяцэзіі)

20.20–20.30 – усталяванне сувязі паміж удзельнікамі чування

20.30 – пачатак чування

20.30–20.40 – прывітальнае слова (кс. Антоні Грэмза), пасланне Папы Францішка, прысвечанае Дню моладзі

20.40–20.50 – малітва, інтэнцыі (па 2 інтэнцыі ад моладзі кожнай парафіі; мова любая)

20.50–21.00 – сведчанне ад моладзі (да 7 хвілін)

21.00–21.10 – флэшмоб

21.10–21.20 – сведчанне ад моладзі (да 7 хвілін)

21.20–21.30 – караоке (будуць праспяваны 1-2 песні, напрыклад “Прачнулася Беларусь”)

21.30–21.35 – зварот біскупаў да моладзі (відэаролік)

21.35–21.40 – прысвячэнне моладзі Езусу

21.40 – благаслаўленне на заканчэнне