Пасля доўгага чакання ўбачыў свет малітоўнік, які змяшчае малітвы да Маці Божай Тракельскай. Яго прэзентацыя пройдзе 21 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, у санктуарыі Маці Божай Тракельскай.
Прэзентацыя распачнецца ў 13.00 святой Імшой. Другая частка мерапрыемства адбудзецца ў Доме пілігрыма, дзе ў жадаючых будзе магчымасць набыць малітоўнік і атрымаць подпіс аўтара.
Аўтарам выдання з’яўляецца кусташ санктуарыя ў Тракелях кс. доктар Юрый Бяганскі. Пераклад з польскай мовы зрабіла Марына Габіс, аўтар праекту вокладкі – Алена Жук.
Малітоўнік змяшчае акты, вяночкі, літаніі, малітвы, навэнны. Ён надрукаваны на беларускай і польскай мовах.