Skip to main content

Біскуп Гродзенскі ўдзеліць дыяканскае пасвячэнне семінарысту Уладзіславу Малышку

katedra13 лістапада выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Уладзіслаў Малышка прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату.

Пасвячэнне ўдзеліць у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак святой Імшы ў 12.00. Будзе весціся яе прамая трансляцыя на Youtube-канале катэдральнай парафіі.

malyszka

Уладзіслаў Малышка нарадзіўся 1 жніўня 1998 г. у Гродне, паходзіць з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску.

Заахвочваем усіх да асаблівай малітвы за семінарыстa, які прыме пасвячэнне, каб ён мoг як найлепш падрыхтавацца да гэтай падзеі, а ў будучыні быў добрым Божым святаром.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі