Skip to main content

Зa ксяндза Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці памоляцца ў Старых Васілішках

mozgiel 29 лістапада ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) адбудзецца Імша ў інтэнцыі ксяндза Леаніда Мозгеля ў першую гадавіну яго смерці.

Ксёндз Леанід паходзіў з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, быў святаром Віцебскай дыяцэзіі. Ён нёс служэнне ў Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, Павяцці і Ідолце, у апошні час быў пробашчам парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне.

Адышоў у вечнасць 9 лістапада 2020 г., днём раней памерла яго маці Станіслава.

Пачатак Імшы ў 12.00.

Да ўдзелу запрашаюцца святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.

mozgiel 1

Ксёндз Леанід Мозгель нарадзіўся 26 снежня 1968 года ў в. Карэвічы (Гродзенская дыяцэзія). Быў ахрышчаны 27 студзеня 1969 г. у Васілішках. У 2001 г. скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне.

12 лістапада 2002 г. у Мёрах прыняў дыяканскае пасвячэнне, 1 мая 2003 г. у Віцебску – прэзбітэрскае, якое ўдзяліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. У памяці вернікаў і духавенства Віцебскай дыяцэзіі застаўся як пабожны, сумленны і адданы святар.