Skip to main content

У Гудагаі ўшануюць памяць а. Леанарда Цеханоўскага ў 30-ы дзень пасля яго смерці

30 dzion 113 лістапада ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбудзецца Імша ў інтэнцыі айца Леанарда Цеханоўскага, кармэліта босага, у 30-ы дзень пасля яго смерці.

Пачатак Імшы ў 18.00.

Да ўдзелу запрашаюцца святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.

30 dzion 2

Айцец Леанард Цеханоўскі нарадзіўся 6 лістапада 1957 г. у Браньску на тэрыторыі сённяшняй Дрогічынскай дыяцэзіі (Польшча). Пасля заканчэння школы паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Ломжы, дзе прайшоў двухгадовае вывучэнне філасофіі і аднагадовае тэалогіі (1976-1979).

Распазнаўшы ў сабе пакліканне, уступіў у красавіку 1984 г. у Ордэн кармэлітаў босых. Пасля праходжання навіцыяту прынёс 8 красавіка 1985 г. першыя манаскія абяцанні. Далейшае вывучэнне тэалогіі праходзіў у Вышэйшай духоўнай семінарыі кармэлітаў босых у Кракаве.

19 сакавіка 1988 г. прынёс вечныя манаскія абяцанні і прыняў пасвячэнне дыяканату, 1 чэрвеня 1988 г. – прэзбітэрскае пасвячэнне.

У 1988-1989 гадах быў катэхетам у Кракаве, затым у 1989-1990 гадах у Клюшкоўцы. Наступныя шэсць гадоў працаваў у Вроцлаве, дзе быў катэхетам, вікарыем парафіі і эканомам кляштара.

У 1996 г. стаў настаяцелем новай фундацыі кармэлітаў босых у Гарзендзеі, дзе пэўны час выконваў таксама функцыі магістра пастулантаў.

У красавіку 2001 г. выказаў сваім настаяцелям жаданне паехаць у Беларусь. Служыў у Гудагаі з 2001 г. да смерці – 13 кастрычніка 2021 г.